5 марта 2017 г.

ПАЭТЫЧНЫ ВЕТРАЗЬ!

 Вучні 5-11 класаў прынялі удзел у гэтым мерапрыемстве. Ад нашага класа выступілі Буевіч Аліна і Кошэлева Паліна. Малайцы дзяўчынкі! Прачыталі верш Анатоля  Вярцінскага БАІЦЦА БЫЦЬ БЕЛАРУС БЕЛАРУСАМ...  



Мерапрыемства  ставіла перад сабой мэту данесцi вучням, што мы — беларусы, што ў нас ёсць свая непаўторная мова, якую трэба шанаваць, любiць i прапагандаваць.

У гэтым годзе раённы конкурс праводзіўся ў адпаведнасці з зацверджаным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаваннi 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча, 125-годдзя — Максіма Багдановіча, 130-годдзя — Алеся Гаруна, 135-годдзя — Янкі Купалы, 100-годдзя — Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. Таксама 115 год адзначаецца з дня нараджэння нашага земляка з вёскі Нізкі Гарадзец, раманіста, навеліста, драматурга і крытыка Міхася Зарэцкага. Гэтыя пісьменнікі і паэты — таленавітыя і геніяльныя мастакі слова. Яны ўзбагацілі беларускую літаратуру новымі жанрамі, матывамі, абнавілі эстэтыку слова.



vjarcinski.pngАнатоль  Вярцінскш нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 годзе — аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. 



Комментариев нет:

Отправить комментарий